Гульня “Манаполія” выйшла ў версіі па матывах “Гульні тронаў”

Папулярная гульня “Манаполія” выйдзе ў продаж у ЗША і Вялікабрытаніі ў версіі, створанай на аснове знакамітага серыяла “Гульня тронаў”.

Як паведаміла кампанія НВО (Home Box Office) “Манаполія гульні тронаў” паступіць у продаж у ЗША ўжо сёлета і будзе каштаваць каля 60 долараў.

Мэта гульні, як адзначаецца, гранічна простая — захапіць трон і ўтрымаць яго.

Нядаўнія версіі гульні, якія выходзілі на рынак ЗША і Еўропы, уключаюць “Манаполію для дзяцей”, “Імперыю манаполіі”, “Манаполію мільянера” і “Манаполію: гульня ў карты”, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі