Вы тут

Гульні беларускіх распрацоўшчыкаў трапілі ў топ-10 самых папулярных у свеце

pixabay.com

Тры мабільныя гульні беларускіх распрацоўшчыкаў трапілі ў топ-10 самых папулярных у свеце, інфармуе тэлеканал АНТ. Рэйтынг быў складзены аналітычнай платформай sensortower.com. Гульня Sand Balls ад беларускай студыі SayGames узначаліла рэйтынг. Толькі ў верасні 2019-га яе спампавалі 40 мільёнаў разоў. Яна стала абсалютным лідарам на двух платформах — Google Play і АppStore.

Гульню Cool Goal беларуска-брытанскага распрацоўшчыка Gismart спампоўвалі 15 мільёнаў разоў. У яе трэцяе месца ў рэйтынгу. На 10-й пазіцыі знаходзіцца гульня Jelly Shift ад той жа студыі SayGames. За месяц яе спампавалі 8 мільёнаў разоў.

Беларуская кампанія, якая стварыла самую масавую гульню, па выніках мінулага месяца заняла трэцяе месца ў рэйтынгу найлепшых сусветных распрацоўшчыкаў мабільных дадаткаў і гульняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.