ГУБАЗіК плануе маніторыць акцыі на Дзень Волі ў Беларусі і за мяжой

Артур Гайко

Артур Гайко / АНТ

ГУБАЗіК збіраецца маніторыць акцыі, якія пройдуць да Дня Волі як у Беларусі, так і за мяжой. Вядома пра гэта стала з выпадковага паведамлення, якое памылкова апублікавалі, а потым выдалілі з тэлеграм-канала гомельскага ГУБАЗіКа.

У паведамленні просяць скінуць звесткі пра ўсе запланаваныя акцыі ў прыват ГАС.

Як казаў кіраўнік "Байпола" Аляксандр Азараў, традыцыю скарачаць імя і прозвішча да першых літараў прыдумаў кіраўнік 3-га аддзела ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч. Сам ён быў ААА, а Бедункевіч — БМП.

Пад абрэвіятуру ГАС падыходзіць толькі адзін чалавек — Гайко Артур Сяргеевіч, піша "Наша Ніва". Гэта міліцыянт, які змог укараніцца ў калектыў "Чорнай кнігі Беларусі" і фактычна кіраваў ёй дзевяць месяцаў. У выніку яго дзейнасці за краты трапілі дзясяткі, калі не сотні людзей. Пасля выкрыцця ён атрымаў званне капітана. Цяпер ён кіруе нейкім з аддзелаў ГУБАЗіК.

ГУБАЗіК плануе маніторыць акцыі на Дзень Волі ў Беларусі і за мяжой
Выдалены допіс з канала ГУБАЗіК / tgstat

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі