Вы тут

The Guardian: большасць ахвяраванняў, сабраных для Украіны, яшчэ не патрацілі

Украінскія дзеці падчас вайны / theguardian.com

Большасць ахвяраванняў, сабраных з лютага на гуманітарныя мэты, звязаныя з Украінай, дагэтуль не патрачаныя. Агулам сабралі 2,15 млрд фунтаў стэрлінгаў — рэкордная сума. Аднак, як піша The Guardian, тысячы "неафіцыйных" валанцёрскіх груп і НДА, якія непасрэдна працуюць з бежанцамі з Украіны, аказваюць ім дапамогу, атрымалі толькі 0,24% згаданых ахвяраванняў — 5,3 млн фунтаў стэрлінгаў.

Высвятляецца, што міжнародныя фонды, якія могуць прадаставіць сродкі, нягледзячы на вайну, патрабуюць ад атрымальнікаў выканання бюракратычных працэдураў, якія могуць заняць да трох месяцаў.

Паводле даных ААН, з пачатку вайны з Украіны з'ехала больш за 8 мільёнаў чалавек. Больш за палову з іх прыняла Польшча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.