Вы тут

Грузія спрашчае ўезд для турыстаў з 1 сакавіка

Раён Салалакі, Тбілісі / Аляксей Карпека, Еўрарадыё

Грузія адмяняе патрабаванне здаваць дадатковы ПЦР-тэст на трэці дзень знаходжання ў краіне. 

Цяпер, каб трапіць у Грузію, патрэбны толькі сертыфікат аб вакцынацыі любога тыпу: двухфазнай або аднафазнай вакцынай. Турысты з сертыфікатам вызваляюцца ад патрабавання прадастаўляць ПЦР-тэст на мяжы. Турысты без сертыфіката павінны паказаць адмоўны тэст, зроблены не раней, чым за 72 гадзіны. 

Нагадаем, што сёння таксама знялі абмежаванні для турыстаў Літва і Латвія. З 31 сакавіка і 1 сакавіка ў гэтых краінах будуць падобныя патрабаванні: сертыфікат або адмоўны тэст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.