Грошы, выбары, піяр: ці можна зарабіць на Каардынацыйнай радзе — эфір

Андрэй Ягораў

Андрэй Ягораў

Паводле выніку выбараў у Каардынацыйную раду другое месца па колькасці атрыманых галасоў і, адпаведна, мандатаў заняў “Блок Пракоп’ева-Ягорава”. Выбарчая тактыка якога адрознівалася тым, што галоўным спікерам блока цягам фактычна ўсёй агітацыйнай кампаніі быў трэці нумар спіса — Аляксандр Кныровіч. А яшчэ былі агітацыйныя банеры на рускай мове, якія размясцілі ў Кракаве і не толькі, падсветка колерамі блока варшаўскага Палаца культуры і навукі, відэарэклама ў Нью-Ёрку. І абвінавачанні сябраў спіса Ягорава і Патапава ў… непразрыстай фінансавай дзейнасці, скажам так.

Чаму Андрэй Ягораў, хоць і быў пазначаны лідарам іх выбарчага спісу, не браў удзелу ў агітацыйнай кампаніі і хто вызначаў стратэгію піяру і агітацыі? Ці маюць пад сабой падставы абвінавачанні з боку Курэйчыка ў непразрыстай і падазронай фінансавай дзейнасці Ягорава і Патапава? Якіх інтрыг чакаць у КР і ці здольны гэты орган сапраўды зрабіцца “прадстаўнічым органам беларусаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады ІІ складу, сябра КР ад “Блока Пракоп’ева-Ягорава”, метадолаг, палітолаг Андрэй Ягораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі