Грошы, сабраныя на марафоне салідарнасці з палітвязнямі, падзеляць на два траншы

У Беларусі на сёння амаль паўтары тысячы палітвязняў / В Беларуси сегодня почти полторы тысячи политзаключенных / кадр з відэа

У Беларусі на сёння амаль паўтары тысячы палітвязняў / кадр з відэа

4 жніўня прайшло першае пасядэжнне Назіральнай рады марафона салідарнасці з палітвязнямі.

Рада заслухала выступы 13 арганізацый і ініцыятываў, якія дапамагаюць палітвязням і іх сем'ям.

Як паведамлялася раней, арганізатары марафону планавалі сабраць 200 тысяч еўра, якія фонды і ініцыятывы патрацяць за два месяцы. Аднак у выніку на дапамогу палітвязням сабралі ў 2,5 раза болей (576 тысяч еўра).

Патраціць такую суму за два месяцы арганізацыі не гатовыя. Па-першае, арганізацыі маюць абмежаваную колькасць супрацоўнікаў і валанцёраў. Па-другое, аб'ём падтрымкі таксама бярэцца не з паветра, а з тых запытаў, якія паступаюць у арганізацыі.

Таму было вырашана падзяліць суму на два траншы. Такім чынам, падтрымка палітвязняў, якую забяспечыць збор марафона, працягнецца ўдвая даўжэй.

Першы транш будзе перададзены бліжэйшым часам. Пра яго размеркаванне арганізацыі дадуць справаздачу праз два месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі