Грошы на ўшанаванне памяці палітвязня Клімовіча сабралі за некалькі гадзін

Мікалай Клімовіч / Facebook
Мікалай Клімовіч / Facebook

4 тысячы еўра на пахаванне і ўшанаванне памяці палітвязня Мікалая Клімовіча сабралі за некалькі гадзін. Збор ініцыяваў BYSOL.

Пра смерць 61-гадовага Клімовіча ў віцебскай калоніі № 3 стала вядома 7 траўня. Яго затрымалі 28 лютага сёлета пасля абвяшчэння ў судзе Пінскага раёна і Пінска прысуда — адзін год калоніі агульнага рэжыму за "абразу Лукашэнкі". Яго вынес суддзя Андрэй Бычыла па прапанове пракурора Іллі Гузарэвіча, "негледзячы на тое, што Мікалай Клімовіч мае інваліднасць II групы па сэрцы", пішуць праваабаронцы.

"Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць шмат моцных прэпаратаў, — гаварыў у апошнім слове палітвязень. — Я магу не пратрымацца і месяц".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі