Гродзенскія мытнікі выявілі BMW-X6, скрадзены ў Еўрасаюзе

Гродзенскія мытнікі выявілі BMW-X6, скрадзены ў Еўрасаюзе

Гродзенскія мытнікі выявілі BMW-X6, скрадзены ў Еўрасаюзе. Як інфармуе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні, аўтамабіль летась быў увезены ў Беларусь грамадзянінам Польшчы. У ім быў зменены VIN-нумар (гэта пацвердзілі эксперты) і атрымлівалася, што легкавік ужо зарэгістраваны на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. З дапамогай гэтага паляк спрабаваў пазбегнуць выплаты мытных плацяжоў на суму каля 75 тысяч рублёў. Пасля таго, як быў адноўлены арыгінальны VIN-нумар, стала вядома, што машына знаходзіцца ў вышуку.

За ўхіленне ад выплаты мытных плацяжоў у адносінах грамадзяніна Польшчы распачалі крымінальную справу. Кошт аўтамабіля 2016 года выпуску ацанілі на суму каля 70 тысяч еўра.

Гродзенскія мытнікі выявілі BMW-X6, скрадзены ў Еўрасаюзе
Фота: grt.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі