Гродзенскія кінатэатры замест кіно пакажуць хакей

Кінатэатр "Чырвоная зорка" ў Гродне / grodnovisafree.by
Кінатэатр "Чырвоная зорка" ў Гродне / grodnovisafree.by

На прагляд хакея замест кінафільмаў запрашаюць гродзенскія кінатэатры, піша Hrodna.life.

18 красавіка ў кінатэатрах "Чырвоная зорка", "Усход" і кіназале моладзевага цэнтра "Гродна" пакажуць хакейны матч паміж мясцовым клубам "Нёман" і жлобінскім "Металургам". Цэны на квіткі пачынаюцца ад 7,50 рубля. Месца "камфорт" або на VIP-гаўбцы будзе каштаваць 10 рублёў.

Дарэчы, квіток на сам хакейны матч абыйдзецца ў 6-7 рублёў (для дзяцей — 4-5 рублёў).

Беларускія кінатэатры з 2022 года страцілі магчымасць легальна набываць для паказу заходнія фільмы. Пасля гэтага ў пракаце сталі з'яўляцца пірацкія копіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі