Вы тут

Гродзенскія ідэолагі адмаўляюцца аднаўляць помнік паўстанцам Касцюшкі

Тадэвуш Касцюшка

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама не лічыць неабходным аднаўляць помнік паўстанцам Тадэвуша Касцюшкі. Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам начальніка ўпраўлення А.Вярсоцкага, які публікуе ў Фэйсбуку кіраўнік Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.

Помнік у гонар паўстанцаў Касцюшкі стаяў у вёсцы Паляны Ашмянскага раёна і быў дэмантаваны яшчэ ў савецкі час. 

"Ашмянскім райвыканкамам праведзенае апытанне жыхароў в.Паляны Жупранскага сельсавета, падчас якога высветлілася, што мясцовымі ўладамі ў 70-80-я гады ХХ стагоддзя было прынятае рашэнне пра дэмантаж помніка ў сувязі з яго нездавальняючым станам і значнымі разбурэннямі. Таксама жыхары в.Паляны лічаць немэтазгодным аднаўленне гэтага помніка", — заяўляе чыноўнік. 

Дарэчы, у Беларусі першы помнік самому кіраўніку паўстання Тадэвушу Касцюшку быў адкрыты 12 траўня 2018 года на яго радзіме ў Марачоўшчыне. Грошы на помнік сабралі прыватныя асобы. 

Фота з акаўнту Антона Астаповіча на Фэйсбуку