Гродзенскім фігурантам "справы Ціханоўскага" прысудзілі ад 2 да 4 гадоў калоніі
![Гродзенскім фігурантам "справы Ціханоўскага" прысудзілі ад 2 да 4 гадоў калоніі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hrodna-0206.jpg.webp?itok=EXOA2lMx)
2 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна Гродна агучыў прысуд па трох фігурантах "справы Ціханоўскага".
Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігу вінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч. 1 арт. 342 КК). Разнічэнку і Кнігу ў дадатак да гэтага вінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях супраць міліцыянтаў (арт. 364 КК).
Усіх іх затрымалі 29 траўня на выбарчым пікеце ў Гродне, калі адбылася правакацыя супраць Сяргея Ціханоўскага.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", суддзя Вольга Бекушава вынесла наступныя прысуды:
Дзмітрый Фурманаў — 2 гады калоніі агульнага рэжыму;
Яўген Разнічэнка — 3,5 года калоніі агульнага рэжыму;
Уладзімір Кніга — 4 гады калоніі строгага рэжыму.
Таксама суд абязаў выплаціць пацярпелым участковым Казлоўскаму і Рахунку па 1000 рублёў маральнай шкоды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.