Гродзенская міліцыя: злодзеі ў касцюмах хімабароны не дзейнічаюць
![Гродзенская міліцыя: злодзеі ў касцюмах хімабароны не дзейнічаюць](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-03-12t150351z_135564953_rc2fif9g6t2b_rtrmadp_3_health-coronavirus-belarus.jpg.webp?itok=K1cl0-B1)
Прэс-служба гродзенскай міліцыі абвяргае інфармацыю, якая напярэдадні з'явілася ў інтэрнэце, пра злодзеяў ў касцюмах хімічнай абароны. Зламыснікі нібыта на Гродзеншчыне пад выглядам дэзынфекцыі ўсыпляюць гаспадароў кватэр газам і выносяць адтуль усё каштоўнае.
"Яшчэ раз падкрэсліваем — даная інфармацыя не адпавядае сапраўднасці, — цытуе сілавікоў БЕЛТА. — У Гродзенскай вобласці падобных фактаў не зарэгістравана".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.