Гродзенскага настаўніка затрымалі за сексуальны гвалт над школьнікамі

У адной са школаў Гродзенскай вобласці выяўленыя факты сексуальнага гвалту над падлеткамі. Пад варту ўзялі былога настаўніка, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Цягам сямі гадоў мужчына займаўся сексам са школьнікамі ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў. За гэта ён ставіў ім добрыя адзнанкі па сваім прадмеце. Пры адмове педагог пагражаў ужыць карныя меры.

Следчыя паведамляюць пра чатырох падлеткаў, якія сталі ахвярамі сексуальнага гвалту з боку выкладчыка.

Па кожным факце следчыя пачалі крымінальную справу і вядуць расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.