Гродзенцаў будуць судзіць за здымкі ў Фэйсбуку з бела-чырвона-белым сцягам

Гродзенцаў будуць судзіць за здымкі ў Фэйсбуку з бела-чырвона-белым сцягам

Гродзенцаў Сяргея і Вольгу Верамеенкаў міліцыя вінаваціць несанкцыяваным пікеце. Пікетаванне, на іх думку, выявілася ў дэманстрацыі бел-чырвона-белага сцяга.

Фотаздымкі з бела-чырвонымі сцягамі і надпісамі "У Гародні такія самыя, як Васіль", "Такі самы, як Васіль!!!" Верамеенкі размясцілі ў Фэйсбуку. Такім чынам яны выказвалі салідарнасць з гамельчуком Васілём Паляковым, арыштаваным на 15 сутак за бела-чырвона-белы сцяг, узняты на дазволенай акцыі. Увесь час арышту Палякоў трымаў галадоўку. 

Сяргей Верамеенка лічыць, што міліцыя дзейнічае паводле загаду "зверху". "Па-першае, фатаздымак не можа лічыцца пікетам. Па-другое, я выкладваў фота ў Фэйсбук пасля камп'ютарнай апрацоўкі, праводзіў іх мантаж, і ўсе элементы: пейзаж, сцяг, надпіс, — якія відаць на здымку, у мяне былі паасобку. Міліцыянты павінны даказаць, што гэта было інакш, што я стаяў у гэтым пікеце і г.д.", — патлумачыў актывіст у каментары Радыё "Свабода".

Вольга Верамеенка абураная складаннем пратаколу: "Калі я сфатаграфую свайго ката са сцяжком і выстаўлю ў інтэрнэт, то гэта таксама будзе лічыцца пікетам? У нашым горадзе нехта фатаграфуецца і з расійскім, і кітайскім, і польскім, і літоўскім сцягам, то што, гэта таксама пікетаванне? Тады паводле гэтага артыкулу можна прыцягваць кожнага турыста, які фатаграфуецца ў нашым горадзе".

Суд над Верамеенкамі прызначаны на 25 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі