Гродзенца вазілі ў багажніку, каб выпытаць у яго інфармацыю

Яны запхалі ў багажнік машыны мужчыну, каб той хутчэй паказаў, дзе жыве патрэбны ім чалавек. Таго чалавека яны хацелі правучыць. Як меркавалі маладыя людзі, ён збіваў былую жонку, якая цяпер была сяброўкай гэтых рашучых хлопцаў.

Жанчына паскардзілася ім на паводзіны былога мужа, аднак знайсці адрас крыўдзіцеля яны не змаглі. Затое даведаліся, дзе жыве яго сябар. Яны прыехалі да мужчыны дадому, прадставіўшыся міліцыянтамі, правялі ў яго ператрус па месцы жыхарства, а потым вывелі яго на вуліцу. Мужчына не хацеў казаць, дзе жыве яго сябар. Тады яго некалькі разоў ударылі палкай па галаве і запхалі ў багажнік.

Незгаворлівага “пасажыра” хуліганы выпусцілі ля дому жанчыны, з якой і пачалася гэтая гісторыя. Пацярпелы адразу звярнуўся ў міліцыю.

Заведзеная крымінальная справа па артыкуле “незаконнае пазбаўленне волі”, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі