Грэка-каталіцкага святара аштрафавалі за налепку "Украіна, прабач"

Грэка-каталіцкага святара Васіля Ягорава аштрафавалі на 1600 рублёў, паведамляюць праваабаронцы.
 
Нагодай стала налепка на аўтамабілі з тэкстам "Украіна, прабач". Суд над ім адбыўся ў Магілёве 28 сакавіка.

Затрымалі Ягорава ў Дзень Волі — 25 сакавіка. Трое сутак да суда ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.