Грэцыя зачыніла сваю паветраную прастору для Беларусі — пакуль часова

Самалёт Ryanair / corporate.ryanair.com
Самалёт Ryanair / corporate.ryanair.com

Грэцыя далучылася да спіса краін, якія зачынілі сваю паветраную прастору для беларускіх авіякампаній. Грэцкім авіякампаніям таксама дадзена ўказанне ўнікаць лётаў у РЛІ [Раён лётнай інфармацыі — Еўрарадыё] Мінска.

Забарона не шырыцца на гуманітарныя грузы і выпадкі змушанай пасадкі, піша мясцовае выданне Greel City Times са спасылкай на Кіраванне грамадзянскай авіяцыі.

Пакуль што гаворка ідзе пра часовую забарону, яна падоўжыцца да 5 ліпеня.

Забарона рушыла ўслед за інцыдэнтам са змушанай пасадкай борта Ryanair, што рухаўся па маршруце Афіны-Вільнюс. Пасля пасадкі самалёта ў Мінску быў затрыманы Раман Пратасевіч, якога ў Беларусі вінавацяць па некалькіх крымінальных артыкулах. Разам з ім была затрыманая ягоная дзяўчына Сафія Сапега.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі