Грамадзянка Сьера-Леонэ прыляцела ў Беларусь з пашпартам сястры-блізняткі

Грамадзянка Сьера-Леонэ прыляцела ў Беларусь з пашпартам сястры-блізняткі

15 лютага ў Нацыянальным аэрапорце Мінск памежнікі пры афармленні пасажыраў рэйса "Багдад — Мінск" звярнулі ўвагу на 27-гадовую грамадзянку Сьера-Леонэ. 

Як інфармуе прэс-служба Памежнага камітэта, жанчына паказала на кантролі чужы пашпарт. Высветлілася, што гэта быў дакумент яе сястры-блізняткі, бо свой пашпарт быў не ў парадку.

На жанчыну склалі пратакол за парушэнне мяжы і перадалі яе ў міліцыю.

Дарэчы, на наступны дзень брэсцкія памежнікі затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Сьера-Леонэ. 20-гадовы жыхар заходнеафрыканскай краіны падарожнічаў цягніком "Масква-Варшава". У яго пашпарце не было беларускай візы. На замежніка склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў знаходжання ў Беларусі. Хлопца затрымалі для далейшага разгляду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі