Грамадзяне Тунісу пераблыталі французскі Брэст з беларускім

Грамадзяне Тунісу пераблыталі французскі Брэст з беларускім

Грамадзяне Тунісу пераблыталі французскі Брэст з беларускім. Іх затрымалі брэсцкія памежнікі каля мяжы з Польшчай. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, здарэнне адбылося 28 лютага. Памежнікі затрымалі двух мужчын без дакументаў. Яны назваліся грамадзянамі Сірыі. Аднак памежнікі з дапамогай "аператыўнай інфармацыі" высветлілі, што нелегалы — грамадзяне Тунісу. У іх былі карты Польшчы і Брэста, але не беларускага, а... французскага.

Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай зоны. Высвятляюцца іх асобы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі