"Гомсельмаш" прадае ўжываную кітайскую тэхніку пад сваёй маркай
!["Гомсельмаш" прадае ўжываную кітайскую тэхніку пад сваёй маркай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kitaj-1908.jpeg.webp?itok=QNYpKdoC)
"Гомсельмаш" прадае кітайскую тэхніку пад выглядам сваёй, гэта заўважыў сайт "Флагшток"
На сайце прадпрыемства ёсць раздзел па продажы ўжыванай сельскагаспадарчай тэхнікі. Там знайшліся і кітайскія ўзоры з лагатыпам беларускай кампаніі. Іх як мінімум два.
За 44,1 тысячы рублёў "Гомсельмаш" прапануе купіць 5-гадовы збожжаўборачны камбайн. Насамрэч ён выраблены кітайскай кампаніяй Zoomlion Heavy Industry Science and Technology.
Таксама на продаж выстаўлены рысаўборачны камбайн ZOOMLION 4LZ-2.5 Q 2017 года выпуску — за 26,5 тысячы рублёў. На гэтым камбайне замест лагатыпаў кітайскага вытворцы стаіць фірмовае найменне тэхнікі беларускага машынабудаўніка Palesse.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.