Гомельскія памежнікі знайшлі схаваную ў рэчах дзяўчынку

Схаваную ў рэчах дзяўчынку знайшлі гомельскія памежнікі падчас агляду легкавіка ў пункце пропуску Новая Гута. Высветлілася, што яе такім чынам спрабавала правезці ў Беларусь яе маці, грамадзянка Украіны. У машыне таксама знаходзіліся грамадзянін Беларусі і грамадзянка Расіі. Яны сцвярджалі, што ехалі да сваякоў, а паколькі не мелі дазволу бацькі на выезд за мяжу дачкі, вырашылі схітрыць.

Украінку з дачкой перадалі ўкраінскім памежнікам. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі