Гомельскія мытнікі затрымалі партыю чарэшні на 1 мільярд рублёў

Партыю свежай чарэшні перавозілі з Сербіі ў Расію на грузавым аўтамабілі "Вольва". Мытнікі выявілі, што ў дакументах мытны кошт тавару заніжаны, таму правялі старанны догляд аўтамабіля.



У выніку яны затрымалі 18,3 т чарэшні. Пачаты адміністрацыйны працэс, перадае БЕЛТА.



Дарэчы, гомельскія мытнікі не першы раз выяўляюць неадпаведнасць паміж дакументамі і фактычнай наяўнасцю тавара ў аўтамабілях, якія перавозяць сельскагаспадарчую прадукцыю з Сербіі ў Расію. Напрыклад, увосень 2012 года з аналагічнай прычыны яны затрымалі 21 т замарожанай вішні на суму больш як 400 мільёнаў рублёў.



Фота — supercook.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі