Гомельскія медыкі: у пацыенткі з Жыткавічаў каранавіруса ўсё ж няма

Гомельскія медыкі: у пацыенткі з Жыткавічаў каранавіруса ўсё ж няма

Дадатковыя абследаванні не выявілі каранаірус у пацыенткі з Жыткавічаў, якую днямі паклалі ў лякарню. Пра гэта "Гомельскай праўдзе" заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Міхаіл Змушко.  

Як распавядала Еўрарадыё, 58-гадовую жыхарку Жыткавічаў шпіталізавалі з пнеўманіяй. Тэст на каранавірус даў станоўчы вынік. Пасля гэтага жанчыну перавялі ў Гомельскую абласную туберкулёзную клініку. Асаблівасцю гэтага выпадку было тое, што жанчына не выязджала за межы Беларусі і не кантактавала з прыезджымі.

Медыкі ізалявалі 36 кантактаў першага ўзроўню і ўзялі пад назіранне кантакты другога ўзроўню. 

Самой жа пацыентцы прызначылі дадатковыя абследаванні. 25 сакавіка міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заявіў, што два з трох тэстаў не пацвердзілі захворванне на каранавірус. 

Гэта ж пацвердзіў і прадстаўнік Гомельскага ўпраўлення аховы здароўя. "Праведзены шэраг тэстаў не пацвердзіў наяўнасць COVID-19 ў пацыенткі з Жыткавіч. Стан жанчыны стабільны, пасля заканчэння курса стацыянарнага лячэння яна будзе выпісаная", — сказаў Міхаіл Змушко. 

Кантакты першага ўзроўню выпішуць з лякарняў 26 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі