Мінздароўя: каранавірус у пацыенткі з Жыткавічаў яшчэ да канца не пацверджаны

Мінздароўя: каранавірус у пацыенткі з Жыткавічаў яшчэ да канца не пацверджаны

Раніцай 25 сакавіка прэс-служба Мінздароўя паведаміла пра 86 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі. Яшчэ па двух пацыентах спецыялісты "праводзяць дадатковую праверку ў сувязі з неадназначнасцю атрыманых вынікаў". Адна з гэтых двух пацыентаў — 58-гадовая жыхарка Жыткавічаў, якую днямі шпіталізавалі ў лякарню ў Гомелі з пнеўманіяй.

Пра дэталі гэтага выпадка падчас стрыму з Нацыянальнага прэс-цэнтра распавёў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Ён пацвердзіў, што жанчына сапраўды пакутуе ад пнеўманіі. Але пакуль нельга сказаць, што ў яе ёсць каранавірус, бо другі і трэці тэсты далі супярэчлівыя вынікі, а пацверджаным лічыцца толькі выпадак, калі станоўчы вынік далі тры тэсты. Таму ў статыстыцы Мінздароўя яна ідзе ў ліку двух не пацверджаных выпадкаў.

Па словах міністра, у Беларусі ёсць тры віды тэстаў. Калі адзін з тэстаў паказвае станоўчы вынік, паралельна з адпрацоўкай кантактаў пацыента, ідзе праверка тэстаў яшчэ двума варыянтамі.

Нягледзячы на тое, што пацыентку з Жыткавічаў яшчэ не прызналі хворай на каранавірусную інфекцыю, людзей з яе бліжэйшага кола правераць на COVID-19. Вядома, што жанчына даўно не пакідала Жыткавіцкі раён і не сустракалася ні з кім з прыезджых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі