Каранавірус выявілі ў жыхаркі Жыткавічаў
У 58-гадовай жыхаркі Жыткавічаў дыягнаставалі каранавірус, піша сайт "Моцныя навіны". Жанчыну шпіталізавалі ў Гомельскую абласную туберкулёзную клінічную лякарню.
У жанчыны дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію. Пасля гэтага ёй зрабілі тэст на каранавірус, які даў станоўчы вынік.
Паведамляецца, быццам захварэлая жанчына даўно не пакідала Жыткавіцкі раён і не сустракалася ні з кім з прыезджых. Цяпер медыкі высвятляюць усіх кантакцёраў хворай і магчымую крыніцу заражэння. Па неафіцыйных звестках, на каранціне апынуліся 42 чалавекі.
Гэта другі выпадак, зарэгістраваны ў Гомельскай вобласці. 10 сакавіка каранавірус быў выяўлены ў 20-гадовага спартоўца з Гомеля, які вярнуўся з Партугаліі, дзе ўдзельнічаў у спаборніцтвах па акрабатыцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.