Вы тут

Гомельскі блогер у гонар 8 сакавіка спаліў 20 000 запалак

Скрыншот

Гомельскі блогер Яўген Літвіненка зрабіў вогненую віншаванку з нагоды 8 сакавіка. Ён разам са сваімі сябрамі выклаў сэрца з 20 000 запалак, аздобіў канструкцыю бенгальскімі агнямі і падпаліў. Выглядала гэта эфектна.

Такім чынам блогер хацеў павіншаваць дзяўчат са святам. Ён прызнаўся, што на выраб фігуркі з запалак спатрэбілася каля паўтара сутак.

Відэавіншаванне з’явілася на Youtube-канале “Гісторыя Жэкі”.