Вы тут

Гомельская ялінка загарэлася ад Дзеда Мароза

Ялінка ў Гомелі / Вконтакте

Увечары 2 студзеня ў Гомелі каля гіпермаркета "Гіпа" на Рэчыцкім праспекце, загарэлася ялінка, паведамляе паблік "ЧП Гомель / Гомельская область". 

На месца здарэння аператыўна прыбылі пажарнікі.

Пазней выявілася, што загарэлася не сама ялінка, а фігура Дзеда Мароза, пастаўленая побач. Ад яе агонь перакінуўся на дрэва. 

Праўда, цалкам ялінка згарэць не паспела. Магчыма, яе выратавала тое, што ялінка была сабраная з жывых галінаў. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару стала петарда.