Вы тут

Гомельскага пенсіянера затрымалі за крытыку Усебеларускага народнага сходу

Усебеларускі народны сход / president.gov.by

14 студзеня ў вёсцы Церуха Гомельскага раёна міліцыя затрымала 68-гадовага Мікалая Віцікава. Сёння стала вядома, што ён арыштаваны на два месяцы па санкцыі пракуратуры. Віцікаў — падазраваны па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне варожасці), паведамляе радыё, прызнанае ў Беларусі экстрэмісцкім. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення.

Паведамляецца, што мужчына раней быў дэпутатам сельскага Савета, змагаўся за справядлівасць.

"Яшчэ летась ён запісаў свае разважанні пра Усебеларускі народны сход. А сёлета вырашыў падзяліцца імі з рэдакцыяй раённай газеты "Маяк", наколькі я ведаю", — кажа яго знаёмы.

6 студзеня ў Віцікава адбыўся ператрус. Следчыя шукалі "экстрэмізм" і пратэсную сімволіку, але нічога не знайшлі. У пастанове на ператрус было напісана, што Віцікаў "«нелицеприятно» выказаўся пра Усебеларускі народны сход"

Знаёмыя кажуб, што ў сваёй вёсцы пенсіянер хацеў арганізаваць дыялогавую пляцоўку па абмеркаванні новага праекта Канстытуцыі. 

Раённая газета "Маяк" пракаментавала затрыманне Віцікава. Яго ліст з прапановамі наконт праекту Канстытуцыі названы "падобным да кляўзы", а сам ён — "сельскім правакатарам", які "разносіць свае пасквілі па ўсім раёне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.