Гомельскага міліцыянта збілі на пешаходным пераходзе (відэа)

Гомельскага міліцыянта збілі на пешаходным пераходзе (відэа)

Гомельскі міліцыянт трапіў пад машыну, калі пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе. ДТЗ адбылося ў нядзелю, 21 ліпеня, каля 9:45, піша "СБ. Беларусь сегодня".

45-гадовы прапаршчык міліцыі закончыў сутачнае дзяжурства. Ён выйшаў з будынка Чыгуначнага РАУС і па пешаходным пераходзе пайшоў да сваёй машыны. 

Прыкладна на сярэдзіне дарогі яго збіла "Аўдзі", за рулём якой быў 24-гадовы гамяльчук. Аўтааварыя трапіла ў аб'ектыў камеры відэаназірання.

Міліцыянта адвезлі ў лякарню для медыцынскай дапамогі і абследавання.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі