Вы тут

"Гомель" стаў уладальнікам футбольнага Кубка Беларусі

Пераможцы / abff.by

"Гомель" стаў уладальнікам футбольнага Кубка Беларусі. У фінале, які ў суботу прайшоў на мінскім стадыёне "Дынама", быў абыграны дзейны ўладальнік трафея БАТЭ — 2:1. Матч праходзіў пад моцным дажджом, на трыбунах было больш за 10 тысяч заўзятараў.

Пераможца атрымаў новы пераходзячы трафей ад федэрацыі футбола. Для "Гомеля" гэта трэцяя перамога ў Кубку Беларусі, папярэднія адбыліся ў 2002 і 2011 гадах.

fcbate.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.