Федэрацыя футбола паказала новы Кубак Беларусі
![Федэрацыя футбола паказала новы Кубак Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kubakb.jpg.webp?itok=EZrzMDnP)
Федэрацыя футбола паказала новы Кубак Беларусі. Яго вырабілі па матывах трафея, які ўручалі пераможцам Кубка БССР да 1991-га, а пасля Кубка РБ да 2003 года. Аўтар — скульптар Антон Іназемцаў.
Кубак важыць 8 кг, яго вышыня — 65 см. Федэрацыя падкрэслівае, што ён будзе пераходзячым.
У фінале Кубка Беларусі сустрэнуцца БАТЭ і "Гомель". Ён пройдзе 21 траўня на мінскім стадыёне "Дынама", пачатак а 19-й гадзіне.
Барысаўчане з'яўляюцца дзейнымі ўладальнікамі трафея.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.