“Гомель” разграміў “Энергетык-БДУ” і ачоліў турнірную табліцу

“Гомель” разграміў “Энергетык-БДУ” і ачоліў турнірную табліцу

Футбольны клуб “Гомель” у 3 туры чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі разграміў “Энергетык-БДУ” — матч прайшоў 13 красавіка і скончыўся з лікам 3:0. Цяпер “Гомель” з 6 ачкамі займае 1 месца ў турнірнай табліцы.

Учора таксама гулялі “Тарпеда-БелАЗ” і “Мінск” — матч скончыўся з лікам 1:1.

Раней, 12 красавіка “Дняпро” саступіў “Славіі” з лікам 1:2.

Сёння пройдуць матчы БАТЭ — “Дынама” (Брэст), “Іслач” — “Нёман”, “Віцебск” — “Тарпеда” (Мінск), “Дынама” (Мінск)  — “Гарадзея”.  

Скончыцца тур заўтра матчам “Шахцёр” — “Слуцк”.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі