Гол БАТЭ ў вароты “Шахцёра” ў матчы за Суперкубак прызналі памылкай суддзяў

Гол БАТЭ ў вароты “Шахцёра” ў матчы за Суперкубак прызналі памылкай суддзяў

Федэрацыя футбола прызнала памылку суддзі на карысць БАТЭ падчас матчу за Суперкубак паміж барысаўчанамі і "Шахцёрам", інфармуе БЕЛТА.

У эпізодзе з першым голам жоўта-сініх, які забіў Мірка Іваніч, нападнік БАТЭ Віталь Радзівонаў знаходзіўся ў афсайдзе і замінаў брамніку гарнякоў. Па словах старшыні федэрацыі Сяргея Румаса, эксперты АБФФ разгледзелі спрэчныя эпізоды матчу і, хоць не ўсе, але пагадзіліся з меркаваннем, што гол барысаўчан залічваць было нельга.

Нагадаем, у матчы за Суперкубак БАТЭ перайграў “Шахцёр” — 2:1. Напрыканцы першага тайма пры ліку 1:0 на карысць барысаўскага клуба суддзі не залічылі гол гарнякоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі