У фінале Кубка Беларусі згуляюць "Іслач" і "Нёман"

Футбол, ілюстрацыйнае фота

Футбол, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

8 траўня вызначыліся фіналісты футбольнага Кубка Беларусі.

Футбалісты "Іслачы" ў дадатковы час звялі паядынак з "Тарпеда-БелАЗ" да нічыйнага выніку — 1:1. Па суме двух матчаў "Іслач" змагла стаць першым фіналістам Кубка краіны.

Дарэчы, на апошніх хвілінах сустрэчы "аўтазаводцы" забілі другі мяч у браму "ваўкоў", але галоўны суддзя не залічыў яго праз фол на Іллі Калачове.

Другім фіналістам Кубка стаў гродзенскі "Нёман". У гульні з мінскім "Дынама" гродзенцы перамаглі з лікам 2:0. Аўтарамі галоў сталі Ягор Зубовіч (60) і Андрэй Васільеў (90).

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі