Вы тут

Годны Дзень Волі працягнуўся тры хвіліны, пасля ўпаў інтэрнэт

"Годны Дзень Волі" 2020 года

Сёлета каранавірус не даў грамадзянам Беларусі сабрацца і годна адсвяткаваць Дзень Волі. Але выйсце было знойдзенае: каб 25 сакавіка адзначыць 102-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, было зладжанае анлайн-свята "Годны Дзень Волі" з удзелам беларускіх музыкаў, дзеячаў культуры і грамадскіх актывістаў.

Але няўдача: толькі мы хацелі запрасіць вас уладкоўвацца пазручней, заварыць гарбаткі і святкаваць, як на "Годным Дні Волі" ўпаў інтэрнэт. Арганізатары анлайн-свята кажуць, што да пачатку трансляцыі ўсё выдатна працавала. І абяцаюць выкласці поўны запіс у добрай якасці пасля стрыма.

Пакуль жа трымайце тыя тры хвіліны "Годнага Дня Волі", якія паспелі пабачыць свет:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.