Год таму ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары і пачаліся масавыя пратэсты

Год таму ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары і пачаліся масавыя пратэсты

Год таму ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары і пачаліся масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі іх вынікаў. У той вечар старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына аператыўна заявіла, што Аляксандр Лукашэнка набраў... 80,1%, а Святлана Ціханоўская — 10,1%. У такія лічбы не паверыла значная частка беларусаў. Абураныя людзі выйшлі на пратэст і ў сталіцы, і ў рэгіёнах. На іх улады кінулі ўсе наяўныя сілы, нават вайсковы спецназ. Ужываліся святлошумавыя гранаты, гумавыя кулі, вадамёты, іншая спецтэхніка. 10 жніўня 2020-га быў забіты пратэстовец Аляксандр Тарайкоўскі. Тысячы і тысячы затрыманых прайшлі праз Акрэсціна. Фота і відэа збітых людзей шакавала грамадства і выклікала новую хвалю пратэсту — яшчэ і супраць гвалту сілавікоў. Пачаліся страйкі на прадпрыемствах, на якіх працоўныя дэманстравалі, што абсалютная большасць на выбарах галасавала за Ціханоўскую.

Мірныя пратэсты працягваліся да канца восені, калі былі задушаныя жорсткімі рэпрэсіямі. За некалькі месяцаў у нашай краіне затрымлівалі больш за 30 тысяч чалавек. Людзі пачалі цэлымі сем'ямі з'язджаць за мяжу — у Літву, Латвію, Польшчу, Украіну. Лідарам дэмакратычнага руху дагэтуль застаецца Святлана Ціханоўская.

Грамадска-палітычны крызіс у Беларусі працягваецца. У краіне больш за 600 палітвязняў, тысячы крымінальных спраў супраць пратэстоўцаў і ніводнай супраць сілавікоў, знішчаецца грамадзянская супольнасць, незалежныя СМІ. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі апынуўся пад санкцыямі Захаду, які не прызнае афіцыйных вынікаў выбараў.

У нядзелю ў розных краінах Еўропы прайшлі акцыі салідарнасці, арганізаваныя беларусамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі