Год культуры Расіі ў Беларусі пачнецца 15 красавіка ў тэатры оперы і балета

Год культуры Расіі ў Беларусі адкрыецца на сцэне абноўленага тэатра оперы і балета 15 красавіка. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра культуры Беларусі Ўладзімір Рылатка. Танцоўшчыкам Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра належыць ацаніць галоўную сцэну Беларусі пасля рэканструкцыі. "Іспытам" стане "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага.

На працягу года будуць адбывацца выступы, канцэрты расійскіх артыстаў, але самымі значнымі стануць Дзень Расіі і Дзень Масквы на міжнародным фэсце мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў ліпені.

У лістападзе беларусаў чакае яшчэ адна сустрэча з вялікім мастацтвам: запланаваны прыезд аднаго з найлепшых аркестраў сучаснасці — Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Уладзіміра Федасеева. Вялікі канцэрт калектыву паставіць фінальную кропку ў праграме Года культуры Расіі ў Беларусі, перадаўшы эстафету беларускаму боку. У 2010 году беларуская хваля пракоціцца па Расіі: тамака адбудзецца Год культуры Беларусі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі