Глен Хэнлан выбірае паміж зборнай Беларусі і тальяцінскай “Ладай”

Былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Глен Хэнлан можа ачоліць каманду расійскай суперлігі “Лада” з Тальяці.  Праўда, яе цяперашні галоўны трэнер Мікалай Казакоў яшчэ не адпраўлены ў адстаўку, але ўсё гаворыць ра тое, што гэта толькі справа часу, паведамляюць “Беларускія навіны”. Сярод верагодных зменшчыкаў Казакова называюцца Хэнлан і фінскі спецыяліст Райма Суманен.

Нагадаем, Глену Хэнлану, звольненаму з пасады галоўнага трэнера клуба НХЛ “Вашынгтон”, яшчэ летась была прапанавана роля трэнера-кансультанта ў штабе беларускай зборнай, якую ачольвае амерыканскі спецыяліст Курт Фрэйзер.

Аднак Хэнлан яшчэ не прыняў канчатковага рашэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі