Вы тут

Гледачоў "Славянскага базара" сёлета пусцяць у Беларусь без візы

Лагатып "Славянскага базара — 2019"

Квіток на фэст "Славянскі базар" сёлета стане падставай для бязвізавага ўезду ў Беларусь. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 29 красавіка заявіў дырэктар фэсту Глеб Лапіцкі, піша "СБ. Беларусь сегодня". 

"Ідэю нам падказалі латвійскія партнёры. Усё таму, што вялікі наплыў гасцей мы чакаем з Прыбалтыкі. Хоць, спадзяемся, правам "бязвізу" скарыстаюцца і іншыя суседзі. Галоўнае — правільна аформіць квіток, купляючы яго ў інтэрнэце, дакладна ўвесці ўсе пашпартныя звесткі", — патлумачыў Лапіцкі.

Таксама дырэктар фестывалю паведаміў, што на гала-канцэрце закрыцця выступіць Сафія Ратару

Лейтматывам канцэрта-адкрыцця "Славянскага базара" стане тэма малой радзімы. А закрыццё, па словах Лапіцкага, плануецца зрабіць "моладзевым і прарыўным". Хоць і выступяць на ім выканаўцы, добра знаёмыя старэйшаму пакаленню.