Гімн "Пагоня" ўпершыню загучаў у выкананні аркестра і хора

Гімн "Пагоня" ўпершыню загучаў у выкананні аркестра і хора

Беларускі нацыянальны гімн "Пагоня", напісаны на аднайменны верш Максіма Багдановіча, упершыню можна паслухаць у выкананні аркестра і хора. Музычным рэдактарам і аранжыроўшчыкам стаў беларускі кампазітар Канстанцін Яськоў. Дагэтуль быў папулярны варыянт музыкі Міколы Шчаглова-Куліковіча, але ён пісаўся для харавога акапэльнага выканання. У пачатку 1990-х "Пагоня" была сярод прэтэндэнтаў на дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

"Гэта была мая даўняя мара — каб Беларусь займела паўнавартасны нацыянальны гімн, якасны, пазнавальны і дарэчны ў гістарычным і культурным кантэксце", — расказвае symbal.by
ініцыятар праекта Антон Мяжа. Паводле яго слоў, на рэалізацыю задумы "спатрэбілася каля двух гадоў і вялікія сродкі". Над "Пагоняй" працавалі некалькі дзясяткаў чалавек "з розных творчых беларускіх калектываў".

Гімн гучыць пад эмацыйнае відэа відэарэжысёра Івана Мураўёва, зробленае 22 лістапада ў Вільні падчас урачыстага перапахавання Кастуся Каліноўскага і 19 іншых паўстанцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі