Германія, ЗША і Ізраіль плануюць эвакуацыю сем'яў сваіх дыпламатаў ва Украіне

Амбасада Германіі ў Кіеве / Ukrinform
Амбасада Германіі ў Кіеве / Ukrinform

МЗС Германіі распрацоўвае план эвакуацыі сем'яў супрацоўнікаў пасольства ва Украіне ў выпадку нападзення на краіну Расіяй. Аб гэтым піша нямецкае выданне Bild. Іх мусяць вывезці з Украіны ў выпадку пагаршэння сітуацыі.

Па інфармацыі "Грамадскага", на фоне абвастрэння сітуацыі вакол Украіны і Расіі амбасада ЗША ў Кіеве таксама звярнулася ў Дзяржаўны дэпартамент з просьбай прадаставіць дазвол на выезд з Украіны ўсіх "неабавязковых супрацоўнікаў" і членаў іх сем'яў. Прычым эвакуацыя сем'яў супрацоўнікаў амбасады ЗША павінна пачацца ўжо з панядзелка 24 студзеня.

Яшчэ ў снежні CNN са спасылкай на некалькі крыніц адзначала, што адміністрацыя Байдэна вывучае варыянты эвакуацыі амерыканскіх грамадзян з Украіны. Тады амбасада ЗША ў Кіеве запэўніла, што размова не ідзе аб эвакуацыі. Але планаванне неабходна з-за дкепскага досведу вывазу грамадзян ЗША з Афганістана.

У той жа час Ізраіль праводзіць рэгістрацыю сваіх грамадзян, якія жывуць і знаходзяцца ва Украіне — для эвакуацыі ў выпадку пачатку баявых дзеянняў.

Пра тое, што Расія рыхтуе ўварванне ва Украіну, пры чым "нашмат разбуральнае, чым усё, што было да гэтага", начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў яшчэ ў лістападзе 2021 года. Ён не выключае нападу расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. На выпадак атакі на Украіну ЗША і Вялікабрытанія ўмацоўваюць украінскае войска зброяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі