Германія высылае расійскіх дыпламатаў і праводзіць "часовую нацыяналізацыю"

Германія высылае расійскіх дыпламатаў і праводзіць "часовую нацыяналізацыю"

Германія масава высылае расійскіх дыпламатаў. У спісе знешнепалітычнага ведамства 40 чалавек, якія павінны пакінуць краіну на працягу пяці дзён. Міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербак заявіла, што рашэнне было прынятае пасля з'яўлення сведчанняў пра масавыя забойствы мірных жыхароў у населеных пунктах Кіеўскай вобласці, якія да нядаўняга часу былі акупаваныя расійскімі вайскоўцамі. У заяве адзначаецца "неверагодная жорсткасць расійскага кіраўніцтва і яго прапагандыстаў", а таксама неабходнасць "супрацьстаяць гэтай нялюдскасці сілай нашай свабоды і нашай чалавечнасці".

МЗС РФ абяцае адказаць Германіі.

Тым часам стала вядома, што нямецкая дачка "Газпрама" — Gazprom Germania — будзе перададзеная пад упраўленне (да 30 верасня) Федэральнаму сеткаваму агенцтву Германіі. Гэты крок назвалі "часовай нацыяналізацыяй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі