Вы тут

Германія рыхтуецца адмяніць абмежаванні супраць COVID-19

Абмежаванні супраць COVID-19 уведзеныя ў Нямеччыне ў сакавіку 2020 года / РІА Новости​

Абмежавальныя меры супраць каранавіруса у Германіі можна будзе адмяніць 25 лістапада, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на словы міністра аховы здароўя ФРГ Енса Шпана.

Заява была зроблена ў ходзе кансультацый рэгіянальных міністраў аховы здароўя ФРГ.

У цяперашні час нямецкі інстытут Роберта Коха ацэньвае сітуацыю з пандэміяй каранавіруса як "ўмераную". У гэтай сувязі ў канцы лістапада улады Германіі могуць адмяніць нашэнне масак, абмежаванні кантактаў і правілы выконваць дыстанцыю паміж грамадзянамі.

Абмежавальныя меры супраць пандэміі каранавіруса Германія ўвяла 28 сакавіка 2020 года.

Паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, у Нямеччыне ўсяго зафіксавана 4,38 мільёна выпадкаў COVID-19. Памерлі 94,6 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.