Генпракурор: Дзеяннямі Данкверта прычыненая шкода Беларусі

Генпракурор: Дзеяннямі Данкверта прычыненая шкода Беларусі

Беларускія праваахоўныя органы працягваюць праверку "па фактах дыскрэдытацыі айчынных вытворцаў". Пра гэта журналістам заявіў 3 красавіка генпракурор Аляксандр Канюк, перадае БЕЛТА.

Генпракурор нагадаў, што праверкамі займаецца МУС. Па яго словах, СМІ атрымаюць інфармацыю, калі міністэрства закончыць працу. 

Разам з тым Канюк усклаў асабістую адказнасць на кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта за нядопуск беларускай прадукцыі на тэрыторыю Расіі. На думку генпракурора, дзеянні расійскага чыноўніка парушылі законю. "Мы лічым, што яго дзеяннямі парушаны закон, прычыненая шкода Беларусі. Таму праводзіцца праверка", — удакладніў ён.

На пачатку лютага на сваёй прэс-канферэнцыі з рэзкай крытыкай на Данкверта абрынуўся Аляксандр Лукашэнка. Ён абвінаваціў яго ў наўмысным няпропуску беларускіх тавараў у Расію і даручыў кіраўніку МУС Ігару Шуневічу пачаць крымінальную справу на расійскага чыноўніка. 

Цяпер МУС Беларусі праводзіць супраць Рассельгаснагляду шэраг праверак па падазрэнні ў дыскрэдытацыі дзелавой рэпутацыі канкурэнта. Самому Данкверту праз расійскую Генпракуратуру былі перададзеныя пытанні беларускага боку, на якія ён ужо даў адказ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі