Генпракурор: Ці можна прыходзіць з БЧБ-сімволікай ва ўніверсітэт? Не

Перформанс ад беларускіх студэнтаў / ТГ-канал "Отчислено"
Перформанс ад беларускіх студэнтаў / ТГ-канал "Отчислено"

Прыходзіць у ВНУ з бел-чырвона-белай сімволікай забаронена. Пра гэта генеральны пракурор Андрэй Швед заявіў на сустрэчы са студэнтамі і прадстаўнікамі працоўнага калектыву БДУІР.

"Законам бел-чырвона-белая сімволіка не забароненая. Але сёння суадносіцца з пратэстнымі дзеяннямі, а пры пэўных умовах спалучаная з супрацьпраўнымі дзеяннямі. Абазначаючы сябе з яе дапамогай і збіраючыся групамі ў пэўным месцы, вы ствараеце перадумову парушэнні закона.

Ці можна прыходзіць з бел-чырвона-белай сімволікай ва ўніверсітэт? Не. Збірацца пад ёй? Не. Гэта элементы правапарушэнняў ",цытуе словы Шведа sb.by.

На сустрэчы генпракурор таксама адзначыў, што адміністрацыйны арышт, які студэнт адбывае па рашэнні суда, не з'яўляецца паважнай прычынай для пропуску заняткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі