Вы тут

Генпракуратура накіравала ў Літву дакументы на выдачу Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

Генпракуратура Беларусі накіравала на адрас літоўскіх калег дакументы на выдачу Святланы Ціханоўскай. Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, яе плануюць прыцягнуць да крымінаьнай адказнасці "за злачынствы супраць парадку кіравання, грамадскай бяспекі і дзяржавы".

Дарэчы, афіцыйныя асобы Літвы ўжо заяўлялі, што не будуць выдаваць Ціханоўскую ў Беларусь.

Таксама ў Гомельскі абласны суд пракуратура перадала матэрыяы крымінальнай справы на чатырох давераных асобаў Ціханоўскай. Паводле матэрыялаў справы, яны, "дзейнічаючы па папярэдняй змове са Святланай Ціханоўскай, планавалі арганізацыю масавых беспарадкаў у Гомелі, захоп будынкаў мясцовых органаў кіравання, прызначэнне сваіх кіраўнікоў адміністрацый і старшыняў выканкамаў".

Некалькі дзён таму Следчы камітэт апублікаваў перадвыбарчае аператыўнае відэа, на якім удзельнікі гомельскаа штаба Ціханоўскай дамаўляюцца пра дзеянні падчас выбараў. Нават на гэтым відэа бачна, што Ціханоўская ў абмеркаванні не ўдзельнічае і для яе ўсе планы гучаць як навіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.