Вы тут

Генпракуратура Беларусі: У суд накіравана справа групы анархістаў Аліневіча

Ігар Аліневіч / novychas.online

Генпракуратура Беларусі паведаміла, што ў суд накіравана крымінальная справа групы анархістаў Ігара Аліневіча. Па ёй таксама праходзяць Дзмітрый Дубоўскі, Сяргей Раманаў і Дзмітрый Разановіч. Усе яны ў лютым 2021-га былі ўключаны КДБ у "спіс арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Анархістам інкрымінуюць здзяйсненне актаў тэрарызму, незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Беларускія сілавікі затрымалі анархістаў 28 кастрычніка 2020 года каля ўкраінскай мяжы. Адразу ж было заяўлена, што менавіта яны падпалілі аддзел ДАІ ў Мазыры і машыны каля будынка пракуратуры ў Салігорску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.