Вы тут

Генерал ВПС Венесуэлы прызнаў прэзідэнтам Хуана Гуайдо

Скрыншот

Дывізіённы генерал і дырэктар стратэгічнага планавання ваенна-паветраных сілаў Венесуэлы Франсіска Эстэбан Янес Радрыгес апублікаваў відэазварот, у якім заявіў, што прызнае прэзідэнтам краіны ліара апазіцыі Хуана Гуайдо.

Паводле генерала, ён не прызнае “дыктатарскую ўладу Нікаласа Мадура” і гатовы выконваць загады Гуайдо. Таксама Радрыгес перакананы, што 90% вайскоўцаў не падтрымліваюць Мадура, паведамляе meduza.io

У твітэрах ВПС Венесуэлы і камандуючага імі з’явіліся скрыншоты відэазварота Радрыгеса з надпісам “здраднік”.

Хуан Гуйадо — лідар апазіцыйнага парламента Венесуэлы. У студзені ён абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў кіраўніка краіны, бо выбары прэзідэнта прайшлі з парушэннямі.