"Газпрам" прыгразіў адключыць Украіне газ

Афіцыйны прадстаўнік "Газпрама" Сяргей Купрыянаў заявіў, што расійскі манапаліст не будзе пастаўляць газ Украіне без кантрактаў.
Паводле яго слоў, пакуль перамовы з Кіевам не далі вынікаў, але "Газпрам" спадзяецца дасягнуць дамовы да Новага года, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.

Прычынай новага канфлікту стала запазычанасць за пастаўкі. 20 лістапада прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў загадаў спагнаць з Украіны 2,4 мільярда долараў.

Прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка заявіла ў адказ, што Ўкраіна нічога не павінна "Газпраму". Паводле яе слоў, расійскаму канцэрну запазычылася пасрэдніцкая кампанія RosUkrEnergo.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі